Лица

Таццяна Беланогая ў бары «Каффеус»

28 красавіка 2011 года кампанія «Вігма» і гіпермаркет BIGZZ запрашаюць на канцэрт-прэзентацыю альбома «Ніткі» папулярнай выканаўцы ў жанры аўтарскай песні Таццяны Беланогай. Акустычны івэнт ў бары «Каффеус» адкрые серыю жывых канцэртаў, падрыхтаваных кампаніяй «Вігма» у супрацоўніцтве з гіпермаркетам BIGZZ пад агульнай назвай «Бліжэй да зорак».

Выступленні ў бары «Каффеус» задуманы, каб стварыць унікальную пляцоўку-лабараторыю, дзе гледачы змогуць не толькі пазнаёміцца з творчасцю артыстаў розных напрамкаў, набыць дыскі, але і пагутарыць з музыкамі ў нефармальнай абстаноўцы.

Таццяна Беланогая нарадзілася ў Мінску ў 1984 годзе. У 2003 годзе стала лаўрэатам фестывалю «Зоркі Маладэчна». У 2004 годзе перамагла ў конкурсе «Бардаўская восень». У гэтым жа годзе выпусціла першы альбом.

Дыскаграфія:

2004 «Там, дзе мы».

2006 «Пабачыць свет».

2007 «Дзьвухкроп’е».

2010 «Ніткі».

Музычны эксперт Алег Клімаў аб Таццяне Беланогай:

– Калі я ўпершыню пачуў Таццяну Беланогая, я падумаў: «Як выдатна, што ў нас з'явілася новая Кася Камоцкая!» Вучыцца ў майстроў не сорамна і карысна. Аднак, у апошнім альбоме Таццяны «Ніткі» ужо больш самой Беланогай. Адчуваецца, што артыстка расце і знаходзіць свой уласны голас.

Канцэрт-прэзентацыя альбома «Ніткі» Таццяны Беланогай ў бары «Каффеус» (2 паверх гіпермаркета BIGZZ) адбудзецца 28 красавіка 2011 года ў 18.00.

Уваход вольны

+ Вялікая вольная паркоўка!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)