«Сёння ўпершыню за доўгі час пабачыў дождж» — ліст галоўрэда «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча з СІЗА
Ліст выклала ў сваім Фэйсбуку яго мама, Таццяна Мушынская.
Ліст быў напісаны 29 ліпеня, прыйшоў 6 жніўня.
«Ліст з замка #4. 29 ліпеня, чацвер. Сёння ўпершыню за доўгі час падчас прагулкі пабачыў дождж. Дождж! Проста стаяў пад ім і шчасліва мокнуў) Калі вярнуліся ў камеру, ужо стаяў вентылятар. Уключылі яго, цяпер будзе дыхацца лепш.
Тыя, хто трапіў у камеру за тыдзень да мяне, атрымліваюць россып лістоў і паштовак. Цікава, ці будзе нешта такое ў мяне? Веру ў прафесіяналізм і сумленнасць цэнзара)
У лістах нібыта можна дасылаць фотаздымкі. Нібыта можна дасылаць і выразкі з публікацыямі. Можа, Андрэй адшкадуе новы нумар «Нашай гісторыі», каб адправіць некалькі самых цікавых артыкулаў? (А, яшчэ! Тут праходзяць і друкаваныя лісты!)
(…) Не падайце духам, трымайце хвасты пісталетам! І свае, і чорны з шэрым (гэта Ягор пра сваіх сабаку і ката). Усіх люблю, усіх абдымаю! Да сувязі».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное