«Сёньня ты арыгінал-нефармал, а заўтра — сьпіўся»

Аляксей Талстоў — малады аўтар двух раманаў і мастак, які невыпадкова падобны на рок-зорку беларускага андэграўнду, бо раней сьпяваў у беларускамоўным рэгі-гурце «Чык-чык».

У сэрыі «Кім я стану, калі вырасту» Аляксей распавядае пра тое, як хлопчык-панкуша апынуўся некалі ў Маладым Фронце, чаму Кулёк — гэта жахлівае месца, а рэлігія — гэта развод, як ня стаць Іванам і не скончыць таленавітым гопнікам на раёне з комплексам беларускасьці.

Хлопчык-панкуша

У дзіцячым садку хацеў стаць кіроўцам тралейбуса. Пасьля хацеў музыкай займацца. Зрэшты, так і атрымалася.

У восьмай клясе затусіў з валасатымі і першы раз патрапіў на сэйшак, на тру-хэві-мэтал. Ну і панеслася. З дому ніколі не сыходзіў, але нейкія канфлікты, зразумела, у падлеткаў заўжды здараюцца, і ня дзіўна: хлопчык-панкуша, усе справы. Тусоўкі вечныя, маладосьць, бухло, канцэрты. Увогуле, усё крута было, адно, каб ведаў гэта тады.

Напрыканцы школы мы зь сябрамі зарганізавалі «Чык-Чык», відаць пад уплывам ад сучбелкульта тагачаснага. Мала што памятаю, па шчырасьці. Памятаю флэты ўсялякія ці дзе на вуліцы завісалі. Шмат было алкашкі і іншых зусім некарысных рэчываў. Думаю, было весела. Цяпер, на жаль, так ужо не магу, ня лезе, як кажуць. Зрэшты, і ня ведаю, ці раіў бы камусьці паўтараць тыя прыгоды.

Працяг тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)