Общество

Сястры Быкава, якая пацярпела ад нападу злачынцы, стала лепш

Валянціна Быкава адышла ад шоку. Яна па-ранейшаму знаходзіцца ў рэанімацыі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў журналіст і грамадскі актывіст Глеб Лабадзенка.

— Размаўляў з лекаркай, якая працуе ў Вушацкай лякарні і пераведвала Валянціну Уладзімераўну. Тая ўжо адышла ад першага шоку і пачуваецца больш-менш. На паламаную руку наклалі гіпс, пальцы варушацца.

Пераведваць у рэанімацыю нікога не пускаюць, таму апроч лекараў Валянціна Уладзімераўна яшчэ нікога не бачыла. Дагляд, кажуць, вельмі добры, увага падвышаная, непадалёк пост медсястры. Валянціне Уладзімераўне перадалі, што пра выпадак з ёй напісалі многія СМІ і сайты, што ў каментарах усе зычаць здароўя. Яна кранутая і вельмі дзякавала ўсім!

27 траўня Валянціна Быкава ў сваёй хаце пацярпела ад нападу невядомага злачынцы. Яна здолела выклікаць хуткую. Удар быў ззаду, таму яна не пабачыла і не запомніла нападніка. З хаты нічога не прапала.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)