Общество

Сям'я Андрэя Кузнечыка атрымала першы ліст ад яго

Ëн таксама даслаў верш у падарунак сваім малым дзеткам.

Фрылансер, які працаваў на Радыё Св*бода карэктарам, дзякуе ўсім, хто перажывае і дапамагае сям'і. Ëн таксама піша, колькі цікавых людзей сустрэў і якую бараду за месяц адгадаваў, паведаміла ў сацсетках жонка палітвязня.

Андрэй Кузнечык таксама даслаў навагодняе вершаванае віншаваньне дзеткам.

Журналіст Андрэй Кузнечык з 25 лістапада знаходзіцца ў зняволенні, ён адбыў прынамсі два адміністрацыйныя арышты, а 23 снежня стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу.

Андрэю Кузнечыку праз тыдзень будзе 43 гады. Андрэй— заўзяты раварыст, аматар-валанцёр OpenStreetMap. З 2007 году вёў свой пазітыўны беларускамоўны блог, у якім прапагандаваў язду на ровары.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(9)