Сям’я Аляксандра Класкоўскага апынулася на мяжы выжывання

Пасля арышту адзінага кармільца жонка палітвязня Наталля засталася з трыма дзецьмі і сацыяльнай дапамогай у памеры, меншай за 60 даляраў.

Да таго ж у сувяззю з “неплацёжаздольнасцю” улады адабралі ў Класкоўскіх кватэру, якую яны будавалі як шматдзетная сям’я. Па словах сястры арыштаванага Вольгі Класкоўскай, вельмі часта не хапае грошай нават на перадачы ў СІЗА КДБ.

– Сітуацыя вельмі складаная і вельмі трагічная. Аляксандр шматдзетны бацька – у яго засталося трое непаўналетніх дзяцей. Старэйшаму, Аляксею, 11 гадоў, Дашы – 7 гадоў, а малодшаму Арсенію – у ліпені споўніцца 3 гады. Сашава жонка знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку па даглядзе за дзіцёнкам, і значыць, што сям’я знаходзіцца проста – не хочацца ўжываць слова “беднасць” – але перад імі стаіць пытанне выжывання.

Дапамагчы сям’і Класкоўскіх можна пералічыўшы грошы на рахунак 00000002 (сем нулёў, два) у філіяле Беларусбанка №511-315, альбо паштовым пераводам на адрас 220094, г.Мінск, праспект Ракасоўскага 37-70, Класкоўскай Наталлі Міхайлаўне.

Беларускія ўлады абвінавачваюць былога міліцыянта Аляксандра Класкоўскага ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня, апроч гэтага – знявазе прадстаўніка ўлады, а таксама самавольным прысваенні звання службовай асобы. Чалавеку, які ў форме выйшаў на акцыю пратэсту пагражае да 15 год турэмнага зняволення.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)