Сябры і калегі наведалі магілу Веранікі Чаркасавай

У сераду, 21 кастрычніка, сябры і калегі забітай 11 гадоў таму Веранікі Чаркасавай па традыцыі наведалі магілу журналісткі на могілках у Калодзішчах пад Мінскам.

– Гэты дзень я заўсёды ўзгадваю з вялікім сумам і жахам, – кажа калега забітай журналісткі па газеце «Салідарнасць» Алена Якжык.

– Разам з Веранікай мы сябравалі і працавалі за суседнімі сталамі. Я вельмі добра памятаю той дзень. Гэта было праз некалькі дзён пасля парламенцкіх выбараў і чарговага сілавога разгону дэманстрацыі ў цэнтры Мінска. Мы (газета «Салідарнасць») здалі нумар пад вялікім загалоўкам «Крывавы аўторак» і роўна ў той жа вечар стала вядома, што Вераніку забілі. Гэта быў шок, які журналісцкая супольнасць не можа перажыць да гэтага часу, бо забойства Веранікі Чаркасавай так і не было раскрытае, – гаворыць Алена Якжык.

– Мне патэлефанаваў Сяргей Грыц, з якім яны жылі ў адным доме, і паведаміў, што Вераніку забілі, – узгадвае падзеі таго страшнага дня кінарэжысёр Леанід Міндлін.

– Мы з Сяргеем засталіся ў кватэры панятымі. І вось на месцы забойства дзве гадзіны ідуць следчыя дзеянні, а следчы пракуратуры гаворыць такую фразу: «Трэба браць піянера!». Тады я адразу не зразумеў, пра што ішла гаворка, але здагадаўся праз два дні, калі следства пачало «прэсаваць» сына Веранікі. Тады следства пайшло па відавочна памылковым следзе, у выніку чаго забойства так і не было раскрытае. Таму ў нас і ўзнікла жаданне зрабіць пра гэта фільм. Пазней журналіст Сяргей Сацук правёў уласнае расследаванне, у якім нашы версіі супалі, – дадае Леанід Міндлін.

Нагадаем, што журналістку недзяржаўнай газеты «Салідарнасць» Вераніку Чаркасаву знайшлі забітай 20 кастрычніка 2004 года ў яе кватэры ў Мінску.

Ніякія матэрыяльныя каштоўнасці з кватэры не зніклі. Знайшліся, аднак, сляды крыві ў тэлефонным нататніку журналісткі. Асноўнай версіяй следствам было вызначана забойства на бытавой глебе. Адзінымі падазраванымі, якія дапытываліся крымінальным вышукам у сувязі з забойствам, аказаліся члены сям’і Чаркасавай – 15-гадовы сын журналісткі Антон Філімонаў і яе айчым Уладзімір Мялешка, якія знайшлі цела. Пазней падазрэнні з іх былі знятыя.

5 фактов об убийстве Вероники Черкасовой

Між тым, у выніку журналісцкага расследавання, праведзенага калегамі В. Чаркасавай, была здабытая інфармацыя, якая дае падставы меркаваць, што забойства журналісткі здзейсніў прафесійны кілер.

Магчымымі матывамі забойства, паводле калег, магла стаць збіраная Веранікай інфармацыя пра «Інфабанк», які абвінавачвалі ў адмыванні грошай для продажу зброі Іраку. Гэтую ж версію разглядае ў сваім фільме і Леанід Міндлін.

Па традыцыі кожны год сябры ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» наведваюць магілу Веранікі Чаркасавай у вёсцы Калодзішчы пад Мінскам, дзе ўскладаюць кветкі і ўзгадваюць памяць журналісткі хвілінай маўчання.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)

Читайте еще

Конвейер репрессий. Российская журналистка после ареста на Окрестина: «Правозащитницу Насту Лойко били электрошокером». Дочь репетитора Ливянта задержали на суде над родителями. Павла Можейко оставили под стражей еще на месяц

Российская журналистка — про опыт 15 суток на Окрестина: С этим сталкиваются тысячи белорусов

Цыганкоў: Чаму многія беларусы не ганарацца перамогай Арыны Сабаленкі

Конвейер репрессий. Задержана певица Александра Захарик. Жителя Докшиц осудили за намерение поехать воевать в Украину. Юриста Евгения Папакуля приговорили к году лишения свободы за участие в протестных маршах

Конвейер репрессий. На учителя, который в 2020 году отказался подписывать итоговый протокол, завели новое дело. Политзаключенного Вячеслава Малейчука, осужденного на 22 года колонии, снова будут судить

Глас народа: «Были там танки. А у нас пионеры придут»