Общество
Сяргей Коўш, «Тут і цяпер»

Святы Валянцін: што дораць вядомым жанчынам

Нагоду для таго, каб падумаць пра падарунак, дала адна гісторыя, пачутая (дакладней, падслуханая) напярэдадні.

Адна жанчына распавядала сваёй калеге пра тое, як муж вырашыў зрабіць ёй арыгінальны падарунак на дзень народзінаў. Вырашыў, і зрабіў – палёт на паветраным шары! Гэта быў вялікі сюрпрыз.

Але большым сюрпрызам стала тое, што гэтага палёту давялося чакаць два месяцы. Ані муж, ані ягоная жонка-імянінніца не ведалі, што такія палёты адбываюцца толькі ў адпаведных умовах і ў вельмі спрыяльных абставінах: пры вызначаным напрамку і моцы ветра, пры ясным надвор'і і гэтак далей. Такім чынам "папярэдні падарунак" жанчына атрымала ў чэрвені, а сапраўдны – сам палёт, толькі напрыканцы жніўня.

НІ ЗА ШТО – ПРОСТА ТАК

Праваабаронца Таццяна Рэвяка не можа забыцца на тое, як ёй зрабілі "простатакны" падарунак.

– Гэта здарылася ў 2005 годзе. Дэлегацыя беларускіх праваабаронцаў тады ляцела назіральнікамі на выбары ў Кыргызстан. Ноч мы ехалі ў поездзе да Масквы, ад Масквы – у аэрапорт Шэрамеццева, а самалёты ў Кыргызстан, гэта, зазвычай, начныя рэйсы. Карацей, стомленыя ўсе ў нікуды. Чакаем свайго рэйса.

І вось да мяне падыходзіць мужчына, і кажа: "Выбачайце, калі ласка, але я хачу зрабіць вам падарунак. Проста так", – і дорыць мне бутэлечку парфумы. "Шанэль Шанс". Пакуль я думала, што гэта такое, ён сышоў.

Гэты чалавек нават не спрабаваў неяк заляцацца да мяне. Не пытаўся, як мяне завуць, не дамагаўся ні майго нумару тэлефона, ні свайго не пакідаў. Проста падышоў, падараваў і пайшоў. Потым я яго ніколі ў жыцці не бачыла. Калі я крыху ачуняла ад такога падарунку, то была так уражаная, што дагэтуль памятаю гэты момант...

Можа, спадарыня Рэвяка прапусціла на сваім шляху добрага джына альбо прынца на белым кані?

Што незвычайнае дарылі Жанне Літвіной і Таццяне Караткевіч чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)