Святлана Калінкіна звольнілася з «Народнай волі»

Яна больш за дзесяць гадоў працавала ў незалежнай газеце, дзе апошнія гады была шэф-рэдактарам.

– Ніякага канфлікту няма, проста ў мяне з’явіліся новыя ідэі і новыя праекты, – расказала ў панядзелак Святлана Калінкіна прэс-службе ГА «БАЖ».

Экс-шэф-рэдактар «Народнай волі» распавяла, што сёння першы дзень, калі яна не працуе ў выданні. Загад пра звальненне Калінкінай галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч падпісаў на мінулым тыдні.

– Мы дамовіліся, што я працягну друкавацца ў «Народнай волі», але цяпер збіраюся заняцца і іншымі праектамі, пра што, магчыма, стане вядома праз тыдзень-другі.

Ніякага канфлікту з Іосіфам Сярэдзічам у нас не адбылося. Іосіф Паўлавіч паставіўся да майго звальнення па-філасофску і нават падпісаў загад 1 красавіка – патлумачыўшы, што яго заўсёды можна будзе скасаваць і назваць першакрасавіцкім жартам, – распавяла Калінкіна.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)