Святлана Ціханоўская: «Беларусь – самае слабое звяно пуцінскай вайсковай машыны»

Што агучыла беларуская лідарка на адкрыцці Канферэнцыі Каліноўскага ў Вільні.

22 сакавiка ў літоўскім Сейме распачаўся двухдзённы форум. Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці з прамовай, падчас якой заклікала захоўваць пытанне Беларусі на парадку дня.

Таксама яна падкрэсліла важнасць дапамогі Украіне і адзначыла: Беларусь – самае слабое звяно пуцінскай вайсковай машыны.

Сёння ў нашым рэгіёне зноў вырашаецца лёс свабоды, дэмакратыі і права народаў на самавызначэнне. Ён вырашаецца на франтах Украіны. Ён таксама вырашаецца ў Беларусі, у Малдове. І зноў мы супрацьстаім той жа самай імперыі.

Святлана Ціханоўская

Імперыя спрабуе знішчыць не толькі права нашага народа на незалежнае жыццё, але і саму яго ідэнтычнасць – мову, культуру, гістарычную памяць, еўрапейскія каштоўнасці. Расіяне робяць гэта для таго, каб аблегчыць і апраўдаць далейшую агрэсію.

Тыраны могуць знішчаць гарады снарадамі, катаваць людзей у турмах да смерці і перапісваць падручнікі, але ў іх ніколі не атрымаецца знішчыць гераічны дух нашых народаў.

Як паведамляе прэс-служба палiтыка, пасля выступу Ціханоўская дала слова байцам палка Каліноўскага, якія адзначылі, што «сёння беларусы праліваюць кроў за Украіну, бо толькі перамога Украіны дасць шанец на вызваленне Беларусі і засцеражэ краіны Еўропы ад расійскай агрэсіі ў найбліжэйшай будучыні».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(18)