Сьвятар Сяргей Лепін: «Для мяне БЧБ — гэта ні ў якім разе не бандэраўскі сьцяг»

Старшыня Сынадальнага інфармацыйнага аддзелу Беларускага экзархату назваў бела-чырвона-балы сьцяг сымбалем сваёй першай дарослай перамогі.

У інтэрв'ю Радыё Свабода айцец Сергій сказаў:

— Для мяне БЧБ — гэта ні ў якім разе не бандэраўскі сьцяг. Гэта ня толькі сьцяг маёй дзяржавы на пэўным гістарычным этапе, але і сымбаль маёй першай дарослай перамогі. Насамрэч дзіўна, калі сьцяг, які быў дзяржаўным на пэўным гістарычным этапе, на нялёгкім этапе, тым ня менш на вельмі важным этапе існаваньня нашай дзяржавы... чаго яго забараняць? Што ён, прызнаны экстрэмісцкім? Ці мы яго забараняем, як цяпер немцы забараняюць фашысцкую сымболіку, якая калісьці была дзяржаўнай?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)