Общество

Дзіяна Серадзюк, Новы час

Свята з прысмакам рэпрэсій

Дзень медыцынскага работніка і раней не быў вельмі радасным і святочным, бо праблем у медыцыне хапала заўсёды, а з кожным годам усё дадавалася. Але гэты год пераўзышоў усе чаканні.

На плечы тых, хто ратуе нашыя жыцці, апроч пандэміі каронавіруса зваліўся цяжар палітычнага пераследу. Сотні ужо з’ехалі з краіны, дзясяткі пазбавіліся працы, 8 чалавек дасюль за кратамі.

Не дзіўна, што да прафесійнага свята медыцынская сфера краіны падышла з вострым кадравым дэфіцытам. У траўні Белстат апублікаваў статыстыку па колькасці практыкуючых лекараў па абласцях краіны.

Вынікі 2020-га года для медыцыны — мінус 4133 практыкуючых лекара. Паводле даных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у Беларусі не хапае больш за дзве тысячы лекараў і практычна столькі ж — медыцынскіх сясцёр.

У агульнарэспубліканскім банку вакансій шукаюць 2300 лекараў-спецыялістаў, 2400 медыцынскіх сясцёр, 1200 санітараў, 364 фельчараў-лабарантаў, 260 фельчараў.

Адток медыцынскіх кадраў з Беларусі фіксуецца ўжо пяць гадоў запар — з 2016-га. У 2019-м у краіне стала на 400 медработнікаў менш, у 2020 — прыкладна на столькі ж. Але 2021-ы пабіў усе рэкорды: толькі за студзень медработнікаў паменшала на 724 чалавекі.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(13)