Политика

«Свабоду Дашкевічу!» на сьценах турмы

Як толькі Зьмітра Дашкевіча перавялі ў жодзінскую турму, на плаце сьледчага ізалятара зьявіліся заклікі вызваліць палітвязьня, паведамляе mfront.net.

«Свабоду Дашкевічу!», «Рукі прэч ад МФ» і партрэты зьняволенага старшыні МФ зьвявіліся на турэмных сьценах, за якімі знаходзіцца незаконнаасуджаны вязень. Партрэты Дашкевіча з заклікам «Свабоду!» зьявіліся таксама на аўтобусных прыпынках, якія знаходзяцца каля турмы, паведамляе mfront.net.

Падтрымаць палітычных вязьняў можна і словамі — адрэсы для лістоў пазначаны ніжэй:

Эдуард Лобаў

«Воўчыя норы», папраўчая калёнія 22, а/с 20

225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы

Дашкевіч Зьміцер

вул. Савецкая 22-а

222160 г. Жодзіна

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)