Суд над Зьмітром Дашкевічам будзе закрытым

Лідэра незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітра Дашкевіча судзяць за адмову сьведчыць супраць сваіх сяброў. Дашкевіч ўжо адбывае паўтарагадовае зьняволеньне за ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі.

9:47 Выканаўца абавязкаў намесьніка кіраўніка дыплямпатычных місіяў Амбасады ЗША Крышчот Луіс дамагаецца сустрэчы з начальнікам калёніі Валерам Ільюшэнкам. Дыплямата таксама не пусьцілі на працэс.

9:40 Вячаслава Дашкевіча, бацьку Зьмітра, не пусьцілі на судовы працэс. Начальнік калёніі паведаміў В.Дашкевічу, што з Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Міністэрства ўнутраных справаў прыйшоў загад дапусьціць на працэс толькі удзельнікаў працэсу. Валеры Ільюшэнка спаслаўся на загад, што прысутнасьць усіх астатніх, немэтазгодная.

9:30 Ля сьценаў папраўчай калёніі №17 знаходзіцца дзесятак паплечнікаў Зьмітра Дашкевіча, здымачная група БТ, людзі ў цывільным.

9:10 Начальнік калёніі Валеры Ільлюшэнка паведаміў "Свабодзе", што ў судовай залі будуць прысутнічаць «толькі ўдзельнікі працэсу».

9:05 У Шклоўскай калёніі пачныцца суд над лідэрам незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітром Дашкевічам. Хлопца будуць судзіць за адмову сьведчыць супраць сваіх сяброў. Ён ужо адбывае паўтарагадовае зьняволеньне за ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)