Политика
Анастасія Зелянкова

Суд над Яраславам Грышчэнем пачаўся з затрыманняў

22 чалавекі затрыманы ў Баранавічах каля будынка суда, куды яны прыйшлі падтрымаць актывіста “Маладога фронту” Яраслава Грышчэню, якого судзяць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Сярод затрыманых — лідэр “Маладога фронту” Павел Севярынец, а таксама актывісты Зміцер Федарук, Іван Шыла і Таццяна Буланава.

Як паведаміў “Салідарнасці” палітык Вячаслаў Сіўчык, супрацоўнікі міліцыі спецыяльнага прызначэння пагрузілі маладых людзей ў аўтобус і адвезлі ў адзяленне.

— У аўтобус, які быў разлічаны максімум на восем чалавек, міліцыянты запіхалі аж дваццаць два, — расказаў Вячаслаў Сіўчык. — Яшчэ аднаго — Уладзіміра Сяргеева — затрымалі на падыходзе да суда.

Падтрымаць Яраслава Грышчэню, якога судзяць па артыкуле 193 Крымінальнага кодэкса, прыйшлі сёння больш за паўсотню чалавек. Аднак большасць з сабраных так і не змаглі патрапіць у залю, бо для працэсу вылучылі вельмі маленькае памяшканне, да таго ж значная частка яго была загадзя занятая.

Яраслаў Грышчэня — дзевяты «маладафронтавец», які паўстаў перад судом па гэтым артыкуле. Івана Шылу, які быў таксама ў ліку затрыманых сёння, судзілі літаральна тыдзень таму.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)