Общество

Створаны праект, які дапамагае беларускам у працаўладкаванні і самарэалізацыі

Жаночая інавацыйная сетка WIN2BY запрашае да ўдзелу ўсіх беларусак незалежна ад месцазнаходжання, паведамляе Budzma.org.

Чым можа дапамагчы WIN2BY

WIN2BY дапаможа раскрыць напоўніцу свой прадпрымальніцкі патэнцыял, знайсці новую цікавую працу альбо адчуць натхненне, каб распачаць уласную справу. І ў выніку — спрычыніцца да стварэння сяброўскай супольнасці, дзе можна будзе знайсці аднадумцаў, партнёраў, падзяліцца сваімі навыкамі і досведам.

Што чакае ў межах праекта

Навучальныя семінары, трэнінгі і індывідуальныя кансультацыі па актуальных пытаннях працаўладкавання і развіцця ўласнага бізнесу як у Беларусі, так і за яе межамі. Усе сустрэчы будуць адбывацца анлайн.

Разам з замежнымі і беларускімі экспертамі можна даведацца пра тэндэнцыі рынку працы, навучыцца эфектыўна складаць рэзюмэ і карыстацца адмысловымі онлайн-пляцоўкамі для яго прасоўвання, пазнаёміцца з юрыдычнымі нюансамі працаўладкавання ў Беларусі і ў суседніх краінах.

Вынік на сёння — дапамога 200 украінскім і грузінскім жанчынам

Праект «Жаночая інавацыйная сетка для беларусак» (WIN2BY) — частка міжнароднага праекта Women Innovation Network, які аб’ядноўвае жанчын у прафесійную супольнасць і дапамагае знайсці сваё месца на рынку працы.

Дзякуючы працы праекта ва Украіне і Грузіі, больш за 200 украінскіх і грузінскіх жанчын атрымалі дапамогу ў працаўладкаванні і неабходныя веды для павышэння сваёй канкурэнтназдольнасці на рынку працы.

Ажыццяўляецца фондам Ignatianum у супрацоўніцтве з Ініцыятыўнай групай «Бацькаўшчына» з Літвы.

Як далучыцца

Зарэгістравацца можна тут. Заяўкі прымаюцца да 16 студзеня 2022 года ўключна.

Удзел у праекце бясплатны — для ўсіх беларусак у Беларусі і па-за яе межамі.

Кантакты: win2belarus@gmail.com, Facebook.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(8)