Стваральнікі «Тэорыi вялікага выбуху» маюць прэтензіі да беларускай копіі

Афіцыйны твітэр «Кураж Бамбея» паведаміў сенсацыйную інфу. Аказваецца, стваральнікі «The Big Bang Theory» ў курсах пра беларускіх «Тэарэтыкаў».

“Кураж Бамбей” просіць не распускаць на сваім форуме нюні і прапануе патрымаць свае меркаванні пры сабе. Маўляў, амерыканцы самі вырашаць, што рабіць з беларусамі. Тым часам заўчорашні пост ” Чака Лора прымусіць беларускі канал СТВ як мінімум задумацца над сваімі паводзінамі.

Вось што піша хросны бацька культавай «Тэорыі вялікага выбуху» Чак Лор: «Адзін з апошніх беларускіх хітоў - камедыя пра чатырох тупых вучоных, якія жывуць побач з прыгожай бландзінкай-афіцыянткай. Галоўных герояў завуць Шэлдан, Леанард, Говард, Радж і Наташа (насамрэч клічуць нашых «герояў» не так – заўв.рэд.), і шоў называецца «Тэарэтыкі». Кожны эпізод пачынаецца з кулямётнага мантажа выяваў, якія вядуць гледача з даўніх часоў да цяперашніх. Яны пакідаюць задумку арыгінала, але падкладаюць найгоршую за ўсю гісторыю чалавецтва поп-музыку ў якасці фонавай музыкі. І, нарэшце, кожны эпізод выглядае як расейскі пераклад эпізоду "Тэорыі Вялікага Выбуху". Калі мы паведамілі гэта прававому дэпартаменту "Warner Brosers", нам сказалі, што падаць у суд за парушэнне аўтарскіх правоў у Беларусі практычна немагчыма, бо тэлевізійная кампанія, што прадукуе гэтую копію, з'яўляецца ўласнасцю і кіруецца ўрадам Беларусі…

Працяг тэксту чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)