Общество
Аксана Рудовіч, Ірына Арахоўская, «Наша нiва»

Студэнт з Туркменістана: Беларусь — гэта востраў свабоды

Ісламскія краіны заснаваны на павазе, а Беларусь — на любові, — так бачыць наша грамадства Арцём.

У беларускіх ВНУ вучацца прыкладна 13 тыс. замежных студэнтаў з 88 краін свету. Амаль палова — з Туркменістана. Што іх тут вабіць? Мы пагутарылі з адным такім студэнтам:

«Я быў у Амерыцы, і думаў, што пасля гэтага мяне ніякая краіна не зможа здзівіць. Але потым прыехаў у Беларусь…», кажа Арцём Амірджанянц, 3-курснік Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта з Туркменістана.

Беларусь, краіна мяккай дыктатуры, зрабілася востравам свабоды для студэнтаў з жорсткіх дыктатур. Для Арцёма і ягоных сяброў Беларусь — гэта месца, дзе можна займацца тым, што забаронена на радзіме. Мы найчасцей глядзім на туркменскіх студэнтаў вачыма патрывожаных гаспадароў. А як яны бачаць нас? Глядзіце на відэа «Нашай Нівы»:

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)