Студэнт, якому прысудзілі 114 сутак арышту, з’ехаў з Беларусі
Ян Салановіч пакінуў краіну цягам 12 гадзін пасля вызвалення.
Яну Салановічу 21 год, ён вучыўся на інжынера ў БДУІР. 1 лістапада яго затрымалі на нядзельным мірным маршы ў Курапаты, пасля чаго пачалі бясконца накідваць суткі. Агулам набегла 114 сутак.
Рэч у тым, што ўлетку Яна ўзялі на палову стаўкі ў Навукова-тэхнічны цэнтр Камітэта дзяржаўнай бяспекі, а прызнанне ў наведванні 15 мітынгаў ён даў у КДБ — гэта і стала падставай для судовага канвеера.
У ізалятары Салановічу стваралі невыносныя ўмовы, не пускалі на прагулкі, месяц ён не быў у душы.
Але 25 студзеня хлопца адпусцілі з Акрэсціна без тлумачэння прычын, хаця ён меў выйсці толькі 23 лютага.
Як стала вядома «Нашай Ніве», Ян выехаў з краіны.
— Так, знаходжуся за мяжой. Выехаў з Беларусі цягам 12 гадзін пасля вызвалення, — сказаў нам Салановіч.
Читайте еще
Избранное