Стоп-фэйк. Канапацкая расказвае, што сядзела на сутках, але гэта няпраўда

Кандыдатка ў прэзідэнты, былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая расказала пра рэпрэсіі супраць яе.

Фота Ігар Мялешка

— Я таксама на сабе выпрабавала ўсё хараство рэпрэсій беларускай дзяржавы. Але мне пашанцавала: я сядзела не гады, а суткі, — паведаміла кандыдатка ў інтэрв’ю выданню kyky.org

Гэта не першы раз, калі Канапацкая расказвае, што сядзела на сутках.

Некалькі гадоў таму падчас інтэрв'ю ў «Току» Канапацкая таксама згадвала свой «арышт».

— Гэта быў ваш свядомы выбар — аддаць дзяцей вучыцца за мяжу? — спыталі ў яе журналісты.

— Не, гэта былі вымушаныя абставіны пасля выбараў 2014 года, калі я была арыштаваная, трапіла ў ІЧУ, у мяне тады пачаліся невялікія праблемы з падатковай, са Следчым камітэтам. Гэта быў усвядомлены выбар, што для бяспекі будзе больш правільна, каб дзеці з’ехалі, — адказвала Канапацкая.

«НН» распытала той выпадак старшыню АГП Мікалая Казлова:

— Ніколі яна не сядзела. Адзін раз, вельмі даўно, у 2014 годзе, яе затрымалі на Камароўцы падчас пікета разам з Анатолем Лябедзькам і Уладзімірам Раманоўскім. У дзяжурнай частцы яе пратрымалі гадзіну ці дзве, нават у камеру не заводзілі, — кажа Казлоў.

Канопацкая в телевыступлении: Стране нужны решительные реформы

— Першы раз, калі яна сказала, што сядзела на сутках, то мы весяліліся. Але складваецца ўражанне, што яна сама пачынае верыць у тое, што кажа. Можа, хутка пачне казаць, што разам са Статкевічам тэрмін матала. Насамрэч яна не ўяўляе нават, як выглядае камера і чым яна пахне, — зазначыў лідар АГП.

Штаб Ганны Канапацкай адмаўляецца кантактаваць з журналістамі «Нашай Нівы».

Видеоцитата из «Трех мушкетеров» как комментарий к заявлению Канопацкой о «двух серьезных политиках»

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 1.5 (оценок:79)