Общество

Стол Караткевіча будзе стаяць у кнігарні «Логвінаў»

Стол класіка беларускай літаратуры, за якім былі напісаныя «Каласы пад сярпом тваім» і «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», пераедзе з лецішча бацькоў Адама Глобуса да новага гаспадара.

Нядаўна літаратар і мастак Адам Глобус прапанаваў аддаць стол класіка беларускай літаратуры ў добрыя рукі. Пра сваю ідэю ён распавёў «Салідарнасці».

Як паведамляе Белсат, гаспадар знайшоўся даволі хутка. Адам Глобус атрымаў шмат прапановаў, у асноўным індывідуальных, быў і ліст ад Аршанскага музею.

Цікава, што ні Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, ні Літаратурны музей Максіма Багдановіча на прапанову не адрэагавалі. Магчыма, бо ў абодвух цяпер рамонт.

Былі ідэі аддаць стол адной са сталічных школаў. Але перамагла прапанова перакладчыцы і літаратаркі Марыйкі Мартысевіч: у верасні каштоўны экспанат пераедзе ў кнігарню «ЛогвінаЎ», якая месціцца ў галерэі «Ў» (пр.Незалежнасці, 37а).

«Туды прыходзіць шмат людзей, і нарэшце кнігарня і галерэя будуць мець нейкую сакральную рэч, звязаную з беларускаю літаратураю», – патлумачыў Адам Глобус.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)