Общество
Сяргей Балай

Статут ВКЛ вярнуўся ў Беларусь (фота)

У Нацыянальным гістарычным музеі адбылася цырымонія перадачы Статута ВКЛ музею гісторыі Магілёва.

Падчас прэзентацыі вакол кнігі назіраўся сапраўдны ажыятаж. Кнігу не толькі актыўна фатаграфавалі, а нават рабілі з ёй “фота на памяць”. Зрэшты, ўбачыць каштоўнасць, якая захавалася ў добрым стане, здолелі ўсе жадаючыя.

Прамовіць урачыстае слова прыйшоў і міністр культуры Беларусі Павел Латушка.

Павел Латушка запэўніў удзельнікаў прэзентацыі, што краіна ніколі не ўпусціла б мажлівасць вярнуць Статут на Беларусь. Між тым дзяржаўныя сродкі на выкуп кнігі так і не былі выдаткаваныя.

Прысутнічалі на прэзентацыі і прадстаўнікі фірмы “Альпары”, якая ахвяравала большую частку грошай на тое, каб вярнуць каштоўны дакумент на Беларусь.

Нагадаем, арыгінальнае выданне Статута ВКЛ 1588 года на старабеларускай мове было выкуплена 5 чэрвеня ў прыватнага маскоўскага калекцыянера за 45 тысяч долараў.

На звесткі пра аўкцыён, на які быў выстаўлены унікальны дакумент, трапіў студэнт журфака БДУ Андрэй Радкоў на пачатку 2012 году. Ён і стаў ініцыятарам праекта вяртання кнігі ў Беларусь. Грошы на Статут збіралі літаральна ўсей Беларуссю. За 2 тыдні беларусы ахвяравалі 15 тысяч даляраў, астатняе аплаціла фірма “Альпары”.

Як вядома, у свеце захавалася толькі 60 асобнікаў Статута. Да сённяшняга дня ў Беларусі не было аніводнага арыгінальнага выдання старажытнага зводу законаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)