Статкевіча на паўгода пазбавілі спатканняў, калі ён адмовіўся прасіць пра памілаванне

30 кастрычніка палітвязень тэлефанаваў дачцы Кацярыне.

Як паведаміла НН дачка палітвязня, Кацярына Статкевіч, бацька тэлефанаваў ёй 30 кастрычніка. Паводле яе словаў, Міколу Статкевіча спрабуюць прымусіць падпісаць прашэнне аб памілаванні.

«Апошні раз прапаноўвалі падпісаць у пятніцу, пасля адмовы сказалі, што пазбаўляюць спатканняў на бліжэйшыя паўгода, — піша яна. — Сказаў, што з ім можа адбыцца ўсё, што заўгодна, але прашэнне аб памілаванні ён не будзе падпісваць ні ў якім разе, бо гэта было б здрадай у адносінах да тых людзей, якія выйшлі на плошчу 19 снежня».

Статкевіч паведамляе, што рука, якую ён пашкодзіў, ужо крыху лепш, але не зажыла, бо нагрузка на яе вялікая: прымушаюць пілаваць вельмі тоўстыя бярвенні.

Таксама Статкевіч распавёў, што яму не даюць распісацца з Марынай Адамовіч.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)