Политика
Андрэй Водчыц

Статкевіч заклікае прыйсці на акцыю памяці да КДБ

29 кастрычнiка на праспекце Незалежнасцi каля будынку КДБ у Мiнску у 18.30 пачнецца акцыя «Ланцуг памяцi», паведаміў у Facebook Мікалай Статкевіч.

– Мэта акцыi – нагадаць пра злачынствы сталiнiзму супраць беларускага народу i спынiць новыя злачынствы сучасных пераемнiкаў катаў з НКВД. Вельмi важна шанаваць пахаваннi ахвяраў рэпрэсiй. Але, калi мы будзем палохацца нават прыйсцi са свечкамi да месцаў, дзе iх катавалi i асуджалi на смерць, то будуць з'яўляцца новыя пахаваннi, – напісаў палітык.

Мікалай Статкевіч папрасіў тых, хто мае рашучасць узяць удзел у акцыi, не браць з сабой нiякiх сцягоў цi плакатаў, а прыносіць толькi свечкi цi лампадкi.

– Ва ўяуленнi цывiлiзаваных краiнаў, з якiмi так пнецца паразумецца наш "прэцэдэнт", чапаць чалавека са свечкай – поўнае дзiкунства, – адзначыў палітык.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)