Политика

Статкевіч на ўкраінскім ТБ: тут другога Крыма не будзе, будзе другі Афганістан

Мікалай Статкевіч у эфіры ўкраінскага тэлеканала «Прямий» заявіў, што Расія не паглыне Беларусь.

У эфіры праграмы The Week на ўкраінскім тэлеканале «Прямий» па сувязі выступіў Мікалай Статкевіч, піша Наша Ніва. Вядучыя праграмы казалі пра паглынанне Беларусі Расіяй як пра непазбежны факт, і пытанне толькі ў часе, калі гэта адбудзецца.

Варта адзначыць, што такі пункт гледжання зараз з'яўляецца мэйнстрымным у галоўных украінскіх СМІ.

Мікалай Статкевіч не пагадзіўся з вядучымі і заявіў, што паглынання Беларусі не адбудзецца. Ён упэўнены, што нават калі Лукашэнка і захоча атрымаць чарговыя датацыі праз здачу рэальнага суверэнітэту, то гэта толькі паскорыць яго канец. Таксама Статкевіч нагадаў, што паводле сацыялагічных апытанняў мільён беларусаў гатовыя са зброяй абараняць сваю краіну.

– Тут другога Крыма не будзе, будзе другі Афганістан, — сказаў Статкевіч.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(3)