Лица

«Стары Ольса» запрашае

Гурт запраўшае сваіх прыхільнікаў разам адзначыць выхад новага альбома.

15 красавіка ў Мінскім тэатры эстрады (Маскоўская, 18а) адбудзецца прэзентацыя новага канцэртнага альбома «Кола Рыцэрска».

А напярэдадні прэзентацыі, 6 красавіка, гурт запрашае ўсіх сваіх прыхільнікаў і сяброў на нефармальную сустрэчу «Ольса-BEER-паці» ў бары Beer&Wine (Мінск, Кульман, 9) а 19-й гадзіне, каб падзяліцца і адзначыць свае поспехі разам з усімі!

Нагодаў шмат: і выхад альбома, і паспяховая Kickstarter кампанія, і запіс альбома сярэднявечных рок-кавераў, і тур у ЗША.

«Мы прагнем блізкага стасавання і кантактных зносінаў. Мы хочам сустрэцца з тымі, каму падабаецца нашая музыка, распавесці жарты, за куфлем добрага піва адказаць на пытанні ўсіх цікаўных, паціснуць лапы і пацалаваць ручкі, пасмяяцца і паабдымацца! Мы шчыра ўдзячныя аматарам нашай творчасці і хочам пабыць у вашай найпрыемнейшай кампаніі!

Мы нечага вартыя толькі з вашай падтрымкай! Будзем вельмі радыя спаткацца. Без праграмы і афіцыёза! І каб журналісты не адчувалі адказнасці за свае рэпартажы, а пабылі жывымі і таварыскімі людзьмі!

Мінуючы ўсе гады сцэнічнага жыцця, мы саспелі да новай версіі сустрэч – незаклапочаная прэс-вечарына ў прыемным пабе з сумеснымі здымкамі, аўтографамі і размовамі пра што заўгодна! Чакаем вас!)».

«Кола рыцэрска» — трэці канцэртны альбом у дыскаграфіі гурта «Стары Ольса». Запіс быў зроблены гукааператарам Анатолем Шаўцовым (студыя DP-records) ў лістападзе 2015 года падчас канцэрта ў Гомелі. Ён прысвечаны гераічнаму эпасу Вялікага Княства Літоўскага.

У 2004 годзе «Стары Ольса» выдаў свой першы канцэртнік пад назвай «Шлях». На думку многіх, ён і дагэтуль вабіць сваёй простасцю і нязмушанай свежасцю.

У 2005 годзе на піку папулярнасці сярэднявечных дыскатэк выйшаў другі жывы альбом «Сярэднявечная дыскатэка». З тых часоў шмат змянілася: дадаліся інструменты, з’явіліся новыя музыкі, павялічыўся рэпертуар.

Чаму канцэртны? Вельмі часта прыхільнікі і музычныя крытыкі выказваюць меркаванне, што музыку гурта патрэбна слухаць ужывую.

У чым сакрэт? Адпаведная эпохам вопратка, выгляд і жывое гучанне інструментаў, сапраўдныя шчырыя эмоцыі і непаўторны настрой!

А таксама, у адрозненне ад студыйных, канцэртны альбом дае магчымасць пачуць «вітаміны» жывога гучання, характэрныя толькі для сцэнічнага выканання! Гэтыя асаблівыя рысы гурта і прывабліваюць слухачоў.

На канцэрце 15 красавіка будуць выкананыя ўсе кампазіцыі з новага альбома і любімыя творы. Разняволеная атмасфера весялосці і сяброўскае кола перанясуць вас у эпоху рыцарства. А таксама будзе магчымасць набыць свежанькі, з пахам друкарні дыск!

6 красавіка — Ольса-beer-паці, Beer&Wine бар (Мінск, Кульман, 9), 19.00.

15 красавіка — Моладзевы тэатр эстрады (Мінск, вул. Маскоўская, 18а), 19.00.

Падзея ў сацсетках: facebook, Вконакте.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)