Экономика
Іван Юрашчык, Еўрарадыё

Спынілася апошняе буйное прадпрыемства ў Ганцавічах

Паводле загаду дырэктара Ганцавіцкага камбіната панельнага домабудавання праца спыненая да канца кастрычніка. Гэта звязана з адсутнасцю сыравіны і матэрыялаў. Фармовачны, арматурны, сталярны цэх, сталоўка, склад гатовай прадукцыі не працуюць. ІТР працуюць па 3 дні на тыдзень.

Сёлета планавалася мадэрнізацыя камбінату, стварэнне новых 57 працоўных месцаў. Пакуль людзі сыходзяць з камбінату. У студзені там працавалі 262 чалавекі, то цяпер — 201. Ды і тым у верасні вымушаныя былі даплачваць, каб заробак дацягнуў да пражытковага мінімуму — 220 тысяч 80 рублёў.

За апошнія 7-8 гадоў у Ганцавічах закрыліся ўсе буйныя прадпрыемствы горада. Цяпер гэта самы бедны раён Брэстчыны і адзін з самых бедных у Беларусі. Людзі масава з’язджаюць на заробкі ў Расію.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)