Общество
Алесь Кіркевіч, Новы час

Справа «касінера ў пагонах», альбо Як знішчаюць патрыётаў

Што і хто стаіць за пасадкай Юркойця? Ці можна гэта назваць часткай схемы па зачыстцы нацыяналістаў у пагонах, не вычышчаных у 1990-я і 2000-я? А можа гэта лакальныя разборкі ў сукупнасці з амбіцыямі і перасцярогамі асобных астравецкіх чэкістаў?

Алесь Юркойць, фота Ганны Бабіцкай

У сакавіку будзе два гады, як за кратамі знаходзіцца патрыёт, краязнавец ды ўзорны супрацоўнік Мытнага камітэта Алесь Юркойць. Напрыканцы снежня 2016-га разгляд справы быў прыпынены праз экспертызу, але ў лютым павінен аднавіцца.

Пра гучную справу астравецкіх мытнікаў, па якой праходзяць дзясяткі людзей, пісалі ўжо багата. Як агулам, так і персанальна пра Алеся Юркойця, старшага інспектара пераходу Каменны Лог, які разам з іншымі трапіў у жорны судовай сістэмы. Зараз, калі на даляглядзе ўжо бачны фініш, а менавіта вырашальнае судовае пасяджэнне, можна расставіць некаторыя акцэнты…

Алесь Юркойць сапраўды нічога не баяўся ды не меў звычкі трымаць язык за зубамі, калі справа тычылася прынцыповых рэчаў. Мала таго, што ён — чалавек у пагонах — рыхтаваў у 2014-м Фэст Касінераў, што ўжо гучыць неверагодна, дык яшчэ і выказваўся з крытыкай пабудовы АЭС. Выказваўся і як краязнаўца, бо Астравеччына — гэта Віленскі край, пярліна Беларусі, і як географ, адшукаўшы інфармацыю пра землятрус, зафіксаваны ў гэтых мясцінах каля 100 гадоў таму.

Пра тое, якую ролю ў арышце Юркойця адыграў КДБ, чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)