Спіс неўязных у ЕС папоўніцца суддзямі

C 21 сакавіка спіс беларускіх чыноўнікаў, неўязных у краіны Еўрасаюза, папоўніцца на 19 чалавек. Пра гэта 16 сакавіка на сустрэчы з дэлегацыяй аргкамітэта БХД паведаміла Сюзана Шутц, адказная ў МЗС Германіі за працу з Беларуссю.

Перш за ўсё, гэта закране суддзяў, якія выносілі прысуды палітвязням.

Дэлегацыя Хрысціянскай дэмакратыі наведвае Берлін на запрашэнне кіруючай нямецкай партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз (CDU). 16 сакавіка ён таксама сустрэўся з кіраўніком федэральнай канцылярыі і міністрам па асобых даручэннях Германіі Рональдам Пафалам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)