Общество
Анджэй Пачобут, poczobut.livejournal.com

Спецпрыз «Лістапада» – фільму аб народных пратэстах (відэа)

На дзяржаўным кінафестывалі «Лістапад» была адзначана адмысловым прызам польская стужка «Чорны чацвер».

Гэта жорсткі антыкамуністычны фільм рэжысёра Антоні Краўзе (Польшча), які распавядае пра расстрэл камуністычнымі ўладамі Польшчы рабочых пратэстаў у 1970 годзе.

Ужо сам паказ яго ў мінскім кінатэатры можна разглядаць як надзвычайную рэч, а што казаць пра ўзнагароду, якая ўлічваючы беларускі ўнутрыпалітычны кантэкст безумоўна цягне на дэмарш...

Кадры з разгону дэманстрацыі нічога не нагадалі чальцам журы? Пытанне, зразумела, рытарычнае :)

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)