Общество

«Советская Белоруссия» адцэнзуравала Ермакову

З словаў старшыні Нацбанка пакінулі толькі «Я не думаю, што курс скочыць у «завоблачнасць».

Нагадаем, нядаўна ў інтэрв'ю interfax.by старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова зпрагназавала развіццё сітуацыі на валютным рынку: «Я не думаю, што курс скочыць у «завоблачнасць», бо на чорным рынку ён цяпер сфармаваўся на ўзроўні 10 тысяч за долар і больш за 10 тысяч ён не вырасце».

Як паведамляе «Наша Ніва», рупар прэзідэнтуры «Советская Белоруссия» гэтае выказванне Ермаковай адцэнзуравала. Пакінулі толькі «Я не думаю, што курс скочыць у «завоблачнасць».

Відаць, рэдактар газеты вырашыў, што рэалістычная лічба «не больш за 10 тысяч» можа занадта шакаваць вернападданага чытача.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)