СМІ: Беларускія банкі рыхтуюцца да адключэння ад SWIFT?

Нацбанк просіць падключыцца да расійскага аналага.

Фота Silicon.it

Некаторыя беларускія банкі на гэтым тыдні атрымалі ад Нацбанка ліст з просьбай забяспечыць падключэнне да расійскай сістэмы «Сервіс-бюро СПФС» — гэта расійская сістэма перадачы фінансавых паведамленняў, аналаг міжнароднай сістэмы SWIFT. Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі крыніцы ў банкаўскай сферы.

Праз SWIFT па змоўчанні працуюць амаль усе банкі света, з яго дапамогай адбываюцца транзакцыі між банкамі ў вядучых валютах.

Адключэнне SWIFT — гэта адна з імаверных, але не асабліва рэальных санкцый, пра якія гавораць праціўнікі рэжыму Лукашэнкі.

— У выпадку калі нейкія беларускія банкі трапяць пад санкцыі, якія абмяжоўваюць іх доступ да міжнародных сістэм пераводаў, яны змогуць наладзіць плацяжы праз банкі Расіі, — лічыць эканамістка Кацярына Барнукова, якую мы папрасілі пракаментаваць ініцыятыву рэгулятара.

Что в третьем пакете санкций и почему он поможет? «Многие даже не сразу узнают, что они под санкциями»

У самім Нацбанку «Нашай Ніве» адказалі, што ў Беларусі засталося яшчэ некалькі непадключаных да СПСФ банкаў.

— Сервіс-бюро перадачы фінансавых паведамленняў Банка Расіі на базе ААТ «Беларускі міжбанкаўскі разліковы цэнтр», якое створана для аказання банкам і небанкаўскім крэдытна-фінансавым арганізацыям паслуг па перадачы фінансавых паведамленняў фармата SWIFT нерэзідэнтамі Беларусі, створана і ўведзена ў прамысловую эксплуатацыю з 29 лістапада 2019 года.

На гэты момант 7 беларусіх банкаў ужо з’яўляюцца карыстальнікамі «Сервіс-бюро СПФС», 5 банкаў — на заключным этапе падключэння. Астатнія банкі разглядаюць магчымасці і ажыццяўляюць ацэнку ўнутраных рэсурсаў і гатоўнасці сваіх сістэм для падключэння да «Сервіс-бюро СПФС», — сказалі «Нашай Ніве» у прэс-службе Нацбанка.

Романчук против экономических санкций ЕС/США: «Мы с Лукашенко в одной лодке»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.4(16)