Общество

Смерць з касой і галубы. Перфоманс-пратэст падчас каранавірусу

У нядзелю прайшла акцыя праціўнікаў акумулятарнага заводу. Трое зь лідэраў актывістаў цяпер знаходзяцца за кратамі. 26 красавiка затрымалі яшчэ аднаго актывіста Міхаіла Галузу. Як гэта было – у с.жэце Радыё Свабода.

У Берасьці на мітынг на галоўнай плошчы і шэсьце праз цэнтар гораду прыйшло, паводле назіральнікаў, каля 240 чалавек. На колькасьць удзельнікаў пратэсту адмоўна паўплывала сытуацыя з каранавірусам, лічыць праваабаронца Раман Кісьляк.

Падчас шэсьця ўдзельнікі акцыі пратэсту скандавалі ў тым ліку палітычныя лёзунгі, скіраваныя ў адрас кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі і берасьцейскіх чыноўнікаў.

Некаторыя з пратэстоўцаў у жывым эфіры адзначылі, што не давяраюць афіцыйным лічбам колькасьці хворых і памерлых. А акумулятарны завод ля Берасьця лічаць ня меншай пагрозай для жыхароў гораду, чым эпідэмію COVID-19 (завод абяцаюць запусьціць у бліжэйшыя месяцы).

На акцыі міліцыя затрымала актывіста Міхаіла Галузу, яго завялі ў Ленінскі РУУС. Падазраюць у распаўсюдзе улётак.

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(89)