Слонімскія ўлады не дазволілі пікет супраць вучэнняў «Захад-2017»
Адпаведны адказ атрымаў мясцовы актывіст Павел Севасцян.
У адмове са Слонімскага райвыканкама гаворыцца, што дакументы, дасланыя заяўнікамі для дазволу на пікет, не адпавядаюць артыкулу 5 закону «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», паведамляе Радыё Свабода.
Паводле кіраўніка слонімскай суполкі БНФ Паўла Севасцяна, які атрымаў адказ з райвыканкама, заяўку на правядзенне пікету яны падавалі згодна з законнымі патрабаваннямі, а ў адмове ім нават не напісалі, што канкрэтна не адпавядае закону.
Як паведамляе «Гарадзенская вясна», за апошнія 12 гадоў Слонімскі райвыканкам не дазволіў мясцоваму згуртаванню дэмакратычных сіл правесці ніводнага мерапрыемства.
У Слоніме з 11 па 13 ліпеня прайшла камандна-штабная трэніроўка ў 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе, прымеркавная да вучэнняў «Захад-2017».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное