Слесар з Берасця сабраў 100 тыс. падпісантаў на YouTube

Аўтамеханік Алег Несцераў атрымаў ад YouTube узнагароду – Срэбную кнопку – за 100-тысячнага падпісанта.

На сваім YouTube-канале Алег Несцераў паказвае, як рамантаваць аўта без вялікіх грошай. Першае відэа ён зняў на мыльніцу, і яно нечакана пачало набіраць прагляды, пра што яму распавёў швагер.

Алег кажа, што відэаканал для яго зрабіўся аддушынаю, якая дапамагла ператрываць цяжкі перыяд у жыцці, калі нічога не складалася. Цяпер ён – папулярны беларускі відэаблогер: за ім сочаць ужо 100 тысяч падпісантаў, за што кіраўніца YouTube Сьюзан Вуйціцкі узнагародзіла яго Срэбнаю кнопкай.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)