Сіўчыка затрымалі ўначы і моцна зьбілі

19 красавіка каля 3 гадзінаў ночы ў пад’езьдзе дома супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста апазыцыі і лідэра руху салідарнасьці «Разам» Вячаслава Сіўчыка.

Вячаслаў Сіўчык

Паводле словаў ягонай маці Галіны Сіўчык, яго доўга пільнавалі, а як затрымалі — пачалі моцна зьбіваць.

Сіўчык пасьпеў датэлефанавацца да жонкі, якая спусьцілася з кватэры ў пад’езд. Аднак яе груба адштурхнулі і паведамілі, што муж нібыта брыдкасловіў.

Як паведамляе Праваабарончы Цэнтар «Вясна», актывіста трымаюць цяпер у РУУСе Цэнтральнага раёну Менску. Фактычную прычыну затрыманьня Сіўчыка спрабуюць высьветліць праваабаронцы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)