Анастасія Зелянкова
Сіўчык не вінаваты ў масавых беспарадках, якіх не было

Прыпынена крымінальная справа супраць Вячаслава Сіўчыка. Пасля двух месяцаў разбіральніцтва следчыя прыйшлі да высновы, што палітык не вінаваты ў беспарадках падчас святкавання Дня волі, паколькі гэтых беспарадкаў не было.

У дакуменце за подпісам начальніка аддзела следчага ўпраўлення ГУУС Мінгарвыканкама Міхалькевіча даводзіцца, што “в связи с отсутсвием в действиях Сивичака состава преступления” расследаванне па справе, узбуджанай 22 сакавіка, спынена.

— Гэтая крымінальная справа была істэрыяй лукашэнкаўскага рэжыму, — пракаментаваў “Салідарнасці” Вячаслаў Сіўчык. — Улады баяліся Дня Волі. З юрыдычнага ж пункту гледжання там нічога не было. І дзіўна, што каб разабрацца ў гэтым, спатрэбілася цэлыя два месяцы. Толькі пры гэтым рэжыме магчыма абвінавачанне ў масавых беспарадках, якія маглі б быць пасля.

Нагадаем, 24 сакавка, напярэдадні Дня Волі Вячаслаў Сіўчык быў затрыманы па абвіначанні ў “арганізацыі групавых дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак або актыўны ўдзел у іх”.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)