Сільвіна Луна

Аргенцінская мадэль, актрыса і тэлевядучая Сільвіна Луна стала папулярнай пасля ўдзелу ў рэаліці-шоу “Вялікі брат”. Не змог устаяць перад чарамі прыгажуні з грэчаскімі каранямі нават футбаліст Дыега Марадона. Праўда, безвынікова: Сільвіна, не задумваючыся, адпрэчыла ягоныя заляцанні. І не дзіўна, бо на гэты час у скарбонцы мадэлі ўжо значыліся і больш маладзейшыя футбалісты, такія як Фернанда Гаго, Матыяс Мантылья і Франка Кастанза. Круціла мадэль і раман са знакамітым Робі Уільямсам. Карацей, пастаянства — не яе рыса характару. Нават з памерам уласнага бюсту Сільвіна так і не вызначылася: спачатку ў 2002 годзе яна яго павялічыла, а пасля ў 2006-м чамусьці паменшыла.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)