Давайце зададзімся пытаннем — а чаму так? Правы ёсць, але ці ёсць магчымасці?
Сідорская: У чым Беларусь саступае Сярэдняй Азіі
Гендарная экспертка — пра імітацыю дэмакратыі.
У Мінску гэтымі днямі праходзіць першы беларуска-узбекскі жаночы форум. Што цікава, ва Узбекістане верхняй палатай парламенту, як і ў Беларусі, таксама кіруе жанчына — Танзіла Нарбаева, якая ўчора сустракалася з беларускім правіцелем. Ці ёсць гэтая акалічнасць, вонкавая перадача часткі ўлады ў жаночыя рукі, агульнай рысай падобных аўтарытарных рэжымаў?
— Думаю, што гэта робіцца наўмысна, — гаворыць прафесарка Ірына Сідорская ў эфіры Еўрарадыё, — і гэта імітацыя дэмакратыі, як і гендарнай роўнасці.
— Бо ўсё ж такі ўсе рэжымы павінны дэманстраваць прыгожы фасад — як быццам у іх сапраўдная дэмакратыя і роўнасць правоў. І для Сярэдняй Азіі гэта таксама актуальна. У нас, можа быць, стэрэатыпы, што там пануе зусім Cярэднявечча, але гэта насамрэч не так.
Той жа закон аб прадухіленні гендарнага гвалту, якога няма ў Беларусі і ў Расіі, існуе ва ўсіх краінах Сярэдняй Азіі, у тым ліку ва Узбекістане. І там не так ужо дрэнна з правамі жанчын, як мы можам лічыць, мяркуючы па Беларусі.
З гэтай прычыны, мяркуе гендарная экспертка, Узбекістан дапусціў жанчын і ў сферу прыняцця рашэнняў, эканоміку, прадпрымальнцітва і г.д. Бо ўсе гэтыя факты потым укладваюцца ў прыгожую статыстыку і рэйтынгі аб гендарнай роўнасці.
Зрэшты, у Беларусі з гэтым пытаннем усё складана: сярод прадпрымальнікаў, зазначае Ірына Сідорская, жанчын усяго толькі траціна, прычым гаворка пра малы і ў лепшым выпадку сярэдні бізнес — а ўвесь буйны, як і раней, прадстаўлены мужчынамі.
— У жанчын нашмат меней магчымасцяў стаць паспяховымі прадпрымальніцамі, чым у мужчын — і з-за сямейных абавязкаў, «другой змены» пасля працы, і таму, што ў іх няма рэсурсаў. Таму яны займаюцца малым бізнесам, дзе не маюць наёмных супрацоўнікаў, усё самі, альбо максімум з дапамогай сям’і.
А мужчыны — у тым бізнесе, дзе шмат рэсурсаў, шмат наёмнага персаналу, дзе не тое каб прасцей, але натуральней зарабляць грошы.
Пры тым жа падпрымальнікі — вельмі ўпартыя людзі, якія на перашкоду глядзяць, як на выклік, які могуць пераадолець. І насамрэч, калі б былі магчымасці, сярод прадпрымальнікаў была б не траціна жанчын, а 50/50 — але ёсць бар’еры, якія перашкаджаюць. І тыя жанчыны, хто ўсё ж прадстаўлены ў бізнесе, вымушаныя рабіць нашмат болей.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное