Общество

Шуневіч адчувае гонар за форму НКВД

Міністар унутраных спраў ў інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу ОНТ, што адчувае гонар за тое, што надзеў форму НКВД на парад 9 траўня.

Паводле Шуневіча, ён зрабіў гэта каб ўшанаваць памяць соцень тысяч супрацоўнікаў, якія «рабілі подзьвігі» і гінулі, паведамляе Радыё Свабода.

У той жа праграме ён зьняважліва выказаўся пра некаторых грамадзян Беларусі, бо тыя нібыта робяць усё, каб «атрымаць гранты» і набраць «сабачыя воклічы» — лайкі ў сацыяльных сетках.

Таксама мiнiстар адказаў на пытаньне пра тое, што значылі ягоныя словы пра «жэстачайшую лібэралізацыю» пасьля прыняцьця новага закону аб масавых мерапрыемствах.

Вядоўца праграмы спытаўся, ці будзе лічыцца масавым мерапрыемствам, калі, напрыклад, вядомы блогер запросіць праз сацыяльныя сеткі людзей у гандлёвы цэнтар адзначыць свой дзень народзінаў. У адказ міністар паабяцаў, што «калі ўсё рабіць культурна», міліцыя ня будзе ўмешвацца.

Паводле Шуневіча, «тыя людзі, якія спрабуюць правакаваць уладу», самі разумеюць мяжу паміж дазволеным і недазволеным. Міністар сказаў, што беларускі закон аб масавых мерапрыемствах арыентуецца на перадавы досьвед іншых краін.

Адказваючы на пытаньне, як міліцыя будзе абыходзіцца з журналістамі-фрылансэрамі, Шуневіч сказаў пра неабходнасьць для журналіста мець пры сабе патрэбныя дакумэнты і вонкавыя знакі ідэнтыфікацыі. Інакш, паводле Шуневіча, журналіст-фрылансэр павінны быць гатовым сустрэць таго, «хто будзе вольным ад умоўнасьцяў» ідэнтыфікаваць яго як журналіста.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)