Общество

Штодзённы пратэст без затрыманняў: суботнія ранішнія шэсці прайшлі па Малінаўцы і Лошыцы

Тое, што год таму станавілася б навіной месяца, цяпер успрымаецца як натуральная з'ява. Неанансаваныя раённыя шэсці традыцыйны збіраюць дзясяткі, а часам і сотні чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі, паведамляе Наша Ніва.

Раніцай 9 студзеня свае дэманстрацыі правялі жыхары Малінаўкі і Лошыцы.

Пра гэтыя акцыі не паспяваюць даведацца сілавікі, таму абыходзіцца без затрыманняў.