Общество
Васіль Гальчанюк

Што хавае асфальт на вуліцы Карла Маркса?

Рамонтныя працы ў цэнтры Мінска засведчылі, што беларуская сталіца магла б вярнуць сабе больш еўрапейскі выгляд.

Фота Алеся Гізуна

На ўсіх чатырох здымках – цяперашняя вуліца Карла Маркса, а па-ранейшаму – Падгорная (бо ішла пад гару).

– Аголены брук відаць на ўчастку вуліцы акурат насупраць філалагічнага факультэту БДУ з аднаго боку (на першым фота) і насупраць Акадэміі кіравання пры прэзідэнце з іншага боку вуліцы (на другім фота). На чацвёртым фота асабліва добра відаць, як вуліца ідзе пад гару, да скрыжавання з цяперашняй вуліцай Леніна (у дасавецкі час – Губэрнатарская), – напісаў у рэдакцыю «Салідарнасці» журналіст Алесь Гізун. – Фрагмэнты старога бруку можна заўважыць і на вуліцы Валадарскага, якая цяпер таксама рамантуецца.

Зрэшты, тое ўсё ня дзіва, адзначае журналіст, бо ўвесь стары цэнтр Мінску быў забрукаваны, як і ў іншых беларускіх гарадах.

– Не ведаю, наколькі гэта ідэя лёгка/цяжка-ажыццявімая, але ў звязку з тым, што вуліцу Карла Маркса нядаўна зрабілі пешаходнай, дык сімпатычна выглядала б прыбраць з яе ўвесь асфальт і цалкам раскрыць стары брук, як тое можна паўсюль назіраць у еўрапейскіх гарадах, – лічыць Алесь Гізун. – Каб так павярнулася, дык задыхала б цяперашняя Карла Маркса (а па-старому Падгорная) сапраўды па-новаму, але з гістарычным прыдыханнем.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)