Общество
Аліна Таранік

«Што павінна адбыцца ў краіне, каб яна аб’ядналася» (відэа)

Пабачыла свет першая праграма Сяргея Дарафеева на ўкраінскім Пятым канале. У прэм’ерным выпуску «Партрэтаў» журналіст з Беларусі гутарыў з Арсеніям Яцэнюком, палітыкам, былым міністрам эканомікі Украіны. На новым месцы вядучы працягвае задаваць «нязручныя» пытанні, а праграму пачаў з параўнання украінскай апазіцыі з беларускай.

– Маючы ўкраінскія карані я нарадзіўся, жыў і працаваў у Беларусі. Таму зараз, як журналіст, ацэньваю ўсё, што адбываецца і знутры і звонку, што дазваляе захаваць максімальную аб’ектыўнасць, – прадставіўся госцю праграмы Дарафееў.

Таксама ён выбачыўся за недастатковае валоданне украінскай мовай і працягнуў на расейскай. Вядучы пачаў з параўнання ўкраінскай апазіцыі з беларускай, якія, на думку вядучага, у абедзвюх краінах разрозненыя.

– Што павінна адбыцца ў краіне, каб яна аб’ядналася? Ці пакуль пра гэта рана казаць, пакуль трэба радзіму любіць паасобна?, – запытаўся Дарафееў. Калі ж Яцэнюк адказаў, што няма чаго параўноўваць, бо апазіцыі ў Беларусі фактычна не існуе, бо нават рэальна не прадстаўлена ў парламенце, вядучы адрэагаваў, што гэта вымушанае становішча.

– Мне вельмі прыемна і важна, што вы сочыце за тым, што адбываецца, у тым ліку і ў Беларусі, бо ўкраінцаў павінна быць важна, што адбываецца ў Беларусі, таму што гэта падзейная мадэль, калі хочаце, падобнага ва Ўкраіне паўтарыцца не павінна. Што ж павінна адбыцца ва Ўкраіне, каб апазіцыя аб’ядналася?, – знову параўнаў Дарафееў.

Цягам эфіру Дарафееў узгадваў Беларусь, перадаўшы словы падтрымкі і павагі беларускіх фінансістаў-аналітыкаў былому міністру эканомікі Украіны.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)