Политика
Генадзь Косараў, “Заўтра тваёй краіны”

Што дасьць Беларусі чарговае прэзыдэнтцва Лукашэнкі?

Нядаўна старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына заявіла, што Аляксандар Лукашэнка ў чацьверты раз будзе балятавацца на пасаду кіраўніка Беларусі на прэзыдэнцкіх выбарах 2011 году. Што даць краіне новы прэзыдэнцкі тэрмін А. Лукашэнкі? На гэтую тэму разважаюць экспэрты “Заўтра тваёй краіны”.

-- Нічога ў краіне пасьля абраньня Аляксандра Лукашэнкі на чацьверты тэрмін ня зьменіцца, бо ўсе мы добра ведаем палітыку кіраўніка дзяржавы, у магістральнай лініі цяжка чакаць нейкіх радыкальных зьменаў, - мяркуе кінарэжысэр-дакумэнталіст Алег Дашкевіч. - Для таго каб яны былі, павінная сасьпець грамадзянская супольнасьць, грамадзкая думка, але ўсё калі-небудзь сканчаецца, прыкладам чаму тая ж Куба з Фідэлем, хаця дыстанцыя паміж ім і беларускім прэзыдэнтам велізарнага памеру – Кастра быў партызанам, героем, ваяваў, а наш чыста тэхнічна скарыстаў гістарычны шанец.

-- Будзе стагнацыя і бясконцы сум, які ўжо апанаваў усю актыўную частку нашага грамадзтва, - лічыць кіраўнік Грамадзкага праваабарончага аб’яднаньня “Вясна” Алесь Бяляцкі. – Вялікая частка моладзі зьяжджае зь Беларусі, вялікая частка тых людзей, якія рэальна рухаюць эканоміку, нічым ня хоча займацца і зноў жа зьяжджае зь Беларусі, інтэлігенцыя знаходзіцца пад манейшым прэсынгам, і вось гэтая стагнацыя і адсутнасьць волі, пераўтварэньне Беларусі ў такую багну, дзе ўсё застаялася й гніе гадамі, - вось наша пэрспэктыва ў такім выпадку.

На думку старшыні Таварыства беларускае мовы імя Францішка Скарыны Алега Трусава, заявы наконт чацьвертага прэзыдэнцкага тэрміну рабіць яшчэ не да часу.

-- Ёсьць прымаўка – “чалавек мяркуе, а Бог вырашае”, таму няхай ён хоць гэты тэрмін пратрымаецца”, - падкрэсьлівае экспэрт “Заўтра тваёй краіны”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)