Скандалы
Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода

Што адбылося ў офісе Чыжа?

Карэспандэнт Свабоды наведаўся ў офіс «Трайпла», дзе, паводле інфармацыі СМІ, учора быў затрыманы беларускі алігарх Юры Чыж.

Ахоўнікі офіснага будынку групы кампаній «Трайпл» зачынілі дзьверы офісу ў адказ на пытаньне карэспандэнта Свабоды адносна затрыманьня кіраўніка «Трайпла» Юрыя Чыжа ды іншых кіраўнікоў кампаніі.

«Ідзіце адсюль, камэнтару ня будзе», — сказалі ахоўнікі.

Перад будынкам стаіць чорны мікрааўтобус, але ці мае ён дачыненьне да ўчорашніх падзей у офісе, невядома.

Жыхары суседняга з офісам дому на праспэкце Пераможцаў пацьвердзілі, што ў пятніцу прыблізна з 11 гадзінаў дня да вечара каля будынка стаяла 5-6 мікрааўтобусаў, зь іх выходзілі і вярталіся людзі ў цывільным, «была нейкая мітусьня».

Паводле іншых крыніц, адбывалася «выемка дакумэнтаў». «Можа, і выемка», — сказаў карэспандэнту Свабоды мясцовы жыхар.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)