Спорт
«Наша Ніва», фота bymedia.net

Штанга ўпала на цяжкаатлета Генадзя Махвееню (фота)

Беларускі цяжкаатлет ў катэгорыі да 62 кг Генадзь Махвееня атрымаў траўму падчас выступу на Чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы, што распачаўся ў Мінску 6 красавіка.

Цяпер спартсмен знаходзіцца ў 6-ай клінічнай бальніцы. Як паведаміў «НН» галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі Аляксандр Ганчароў, Генадзю Махвееню, паводле вынікаў папярэдняга медыцынскага агляду, нічога не пагражае. Сёння дактары плануюць працягнуць абследаванні.