Коктейль
Сямён Печанко

«Шок! Сенсацыя — снег у снежні!»

Нечаканая зіма пасля колькіх дзён дажджу.

Нядзельная раніца пачалася з радаснага крыку пяцігадовага сына: «Снег! Снег! Шмат-шмат снегу!»

Збіраючыся з фотаапаратам на вуліцу, і сам выглянуў у фортку. Пад вокнамі падлеткі трэслі густа аблепленыя снегам галіны дрэва. Адзін з іх прыпыніўся з мабільнікам: «Чакайце, запілю зараз фотачку. Шок! Сенсацыя! Снег у снежні».

Пасля суботняга панылага дажджу заснежаныя вуліцы і праўда выглядалі нечакана. А на вуліцы толькі і размоваў, што пра снег. Людзі сталага веку прыгадвалі, калі гэта раней трэба было чакаць зімы да калядных святаў. Дзеці беглі на горку са смехам: «Хутчэй, пакуль дождж не пайшоў».

Якім быў першы сапраўдны зімовы снежаньскі дзень — глядзіце ў невялікай фотазамалёўцы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)