Общество

Шэсце ў Курапаты на Дзяды адбудзецца 1 лістапада

Збор традыцыйна прызначаны на 10.30 каля будынка Мінскага гадзіннікавага завода на праспекце Незалежнасці.

Традыцыйнае шэсце ў Курапаты на Дзяды адбудзецца ў нядзелю, 1 лістапада. Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі.

Збор традыцыйна прызначаны на 10.30 каля будынка Мінскага гадзіннікавага завода на праспекце Незалежнасці (ст. метро «Парк Чалюскінцаў»). Пачатак шэсця — ад 11-й.

«Дзяды» — Дзень памінання продкаў. З 1988 года прадстаўнікі дэмакратычнага руху арганізуюць традыцыйнае шэсце ў Курапаты.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)