Общество

Шэсьце на «Дзяды» дазволенае

1 лістапада Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя–БНФ праводзіць у Менску традыцыйныя мэмарыяльныя мерапрыемствы, прысьвечаныя Дню памяці продкаў «Дзяды». Удзельнікі шэсьця зьбіраюцца ў 10.30 каля будынка Менскага гадзіньнікавага завода на праспэкце Скарыны («проспект Незавісімості»), 95.

Дэманстранты пройдуць па маршруце: пр. Скарыны – вул. Каліноўскага, вул. Сядых – вул. Карбышава – вул. Гамарніка – вул. Мірашнічэнкі. А 15-й гадзіне адбудзецца мэмарыяльны мітынг на тэрыторыі Народнага мэмарыялу ў Курапатах. Як паведамляе інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, дазвол уладаў атрыманы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)