Шэрыя аятолы ўчашчаюць у Мінск
Як стала вядома Нашай Ніве, 28 красавіка ў Менск мае прыляцець аятала Махмуд Гашэмі Шахрудзі – адзін з найвышэйшых кіраўнікоў Ірану. Ён ачольвае судовую галіну ўлады гэтай краіны, але гэтым ягоны ўплыў не вычэрпваецца. Менавіта з Шахрудзі на Захадзе зьвязваюць многія эксцэсы ў галіне правоў чалавека.
Праграма візыту, як звычайна, невядомая, але бясьпеку высокага госьця забясьпечваюць больш за шэсьць дзясяткаў (!) целаахоўнікаў.
Тыдзень таму ў Беларусі пабываў Бакер Ларыджані — брат «шэрага кардынала» іранскай палітыкі, аўтара ідэі выратаваньня іранскага рэжыму праз аднаўленьне ядравай праграмы.
Загадкавая місія Бакера Ларыджані становіцца больш зразумелай на тле візыту Шахрудзі.
Кантакты з асобамі, блізкімі да ядзернай праграмы Ірану, адбываюцца адначасова з інтэнсіфікацыяй адносінаў Беларусі з Захадам і могуць сьведчыць пра двайную гульню Менску.
Читайте еще
Избранное